Беларуская Служба

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч будуць судзіць за інтэрв’ю «Белсату»

04.12.2024 13:46
Яе дачка ўтрымліваецца за кратамі больш за 3 гады.
    .
Сям'я Юліі і Ігара Лаптановічаў.Фота: Сямейны архіў / ПЦ "Вясна"

Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня. Яе абвінавачваюць паводле ч.  1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» у 2021 годзе. Яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7.

Суд над палітзняволенай распачнецца 16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.

Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч.  2 ст.  24. 15 КоАП за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі». Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановіч — утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.

Крыніца: ПЦ "Вясна"

нг